Нарада з супрацоўнікамі бібліятэк-філіялаў праведзена ў Гродзенскім раённым культурна-інфармацыйным цэнтры 09.06.2021

Нарада з супрацоўнікамі бібліятэк-філіялаў

праведзена ў Гродзенскім раённым культурна-інфармацыйным цэнтры

09.06.2021

9 чэрвеня 2021 года праведзена нарада з супрацоўнікамі бібліятэк-філіялаў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра. На нарадзе прысутнічалі:

Кузьма Т.М., начальнік аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама;

Грынцэвіч А.А., дырэктар ГУКа;

Шкіруць Т.В., інжынер па ахове працы;

Васько Л.У., бухгалтар улікова-эканамічнага ўпраўлення Гродзенскага

цэнтра забеспячэння арганізацый сферы культуры і дзяржаўных органаў.

На нарадзе былі ўзняты пытанні аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны, тлумачэнні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 482, які прадугледжвае павелічэнне памеру сродкаў, што накіроўваюцца на прэміраванне работнікаў бюджэтных арганізацый, пытаннi па ахове працы, захаванне працоўнай дысцыпліны, выкананне асноўных кантрольных паказчыкаў і плана пазабюджэтных даходаў бібліятэкамі-філіяламі, асноўныя задачы і патрабаванні да супрацоўнікаў аб своечасовай падачы інфармацый для абнаўлення сайта ІБА, падрыхтоўкі планаў і справаздач, патрабаванні да ўліку, расстаноўцы і захаванасці кніжнага фонду, камерцыйныя фонды бібліятэк-філіялаў.

11.06.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply