Літаратурна-пазнавальна гадзіна «Семья – это то, что с тобою всегда» прайшла ў Квасоўскай СБ 13.05.2021

Літаратурна-пазнавальна гадзіна

«Семья – это то, что с тобою всегда»

прайшла ў Квасоўскай СБ

13.05.2021

Сям'я - гэта дом. Сям'я - гэта свет, дзе пануюць любоў і адданасць. Гэта радасць і смутак, якія адны на ўсіх. Гэта звычкі і традыцыі. Гэта крэпасць, за сценамі якой могуць панаваць толькі спакой і любоў. Сям'я для кожнага з нас - самае галоўнае, самае патрэбнае ў жыцці.

13 мая Квасоўская СБ арганізавала літаратурна-пазнавальную гадзіну «Семья – это то, что с тобою всегда», прысвечаную аднаму з самых добрых і выдатных святаў - Дню сям'і. Бібліятэкар расказала прысутным пра тое, што сям'я - самае галоўнае ў жыцці кожнага з нас. Сям'я - гэта не проста сваякі, якія жывуць разам, сям'я - гэта людзі, якія гуртаваны пачуццямі, інтарэсамі, стаўленнем да жыцця. Размова ішла пра сям'ю, сямейныя традыцыі, пра такія сямейныя паняцці, як спакой і дабрабыт.

Удзельнікі пазнаёміліся са старадаўняй прыпавесцю пра зорачкі і прыпавесцю «Богатство, удача и любовь». Прысутныя прынялі ўдзел у конкурсах «Интеллект – семья», «Вопросы о жилище», «Народная мудрость гласит», чыталі прыказкі пра сямейныя каштоўнасці, пра сяброўства, паразуменні. Мерапрыемства суправаджалася чытаннем вершаў пра сям'ю.

Таксама да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Семья – начало всех начал», дзе былі прадстаўлены матэрыялы і кнігі пра сям'ю, ролі сям'і, пабудове сямейных адносін і аб выхаванні дзяцей.

15.05.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply