Літаратурна-музычная кампазіцыя ў Квасоўскай СБ “Гэта горкае слова – Чарнобыль” 26.04.2021

Літаратурна-музычная кампазіцыя ў Квасоўскай СБ

"Гэта горкае слова - Чарнобыль"

26.04.2021

"Гэта горкае слова - Чарнобыль" - пад такой назвай прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя ў Квасоўскай бібліятэцы, прысвечаная трагічнай даце - аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Бібліятэкар нагадала ўдзельнікам мерапрыемства аб трагічнай падзеі ў гісторыі нашай краіны-выбуху на ЧАЭС, пазнаёміла з кнігамі пра Чарнобыль. Аповяд вядучага суправаджаўся паказам прэзентацыі "Гэта горкае слова - Чарнобыль" і відэаролікамі "Горад Прыпяць", "Відэа выбуху АЭС", кліп "Рассакрэчаныя відэа", кліп "Чарнобыльская катастрофа" і інш.

Прайшло 35 гадоў з дня самай страшнай аварыі ХХ стагоддзя - выбуху на Чарнобыльскай АЭС. 26 красавіка 1986 году на 4-м энергаблоку Чарнобыльскай АЭС адбылася жахлівая аварыя, адгалоскі якога чутныя да гэтага часу. З гэтага дня ўвесь свет даведаўся страшнае слова - Чарнобыль. Назва невялікага ўкраінскага горада стала сінонімам слоў "смерць", "трагедыя", сінонімам слову "подзвіг". Лёсы мільёнаў людзей падзяліліся на жыццё да Чарнобыля і жыццё пасля Чарнобыля. Для многіх Чарнобыль стаў завяршэннем зямнога шляху. 26 красавіка 1986 года радыяцыйныя аблокі накрылі тэрыторыю з мільённым насельніцтвам. Заражэнню падвергнуліся гарады Украіны, Беларусі, Расіі. Чалавецтву варта памятаць аб гэтай бядзе, каб падобнае ніколі не паўтарылася. Прысутныя сабраліся, каб успомніць і ўшанаваць сумную дату ў нашай гісторыі. Гэты дзень прымушае нас задумацца пра магчымыя наступствы дзейнасці чалавека, аб нашым неаплатным даўгу перад тымі, хто, рызыкуючы ўласным жыццём, выратаваў свет ад радыёактыўнай бяды. Памяць аб трагедыі незагойнай ранай застаецца ў душы нашага народа, у душы кожнага чалавека. Подзвіг, які здзейснілі ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ніколі не будзе забыты. Горка ўсведамляць, што з кожным днём гэтых герояў становіцца ўсё менш. Аб іх подзвігу ўсе мы павінны памятаць.

03.05.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply