Конкурс чытачоў “Зямля пад белымі крыламі”.

31 кастрычніка ў Абухаўскай бібліятэцы быў праведзены конкурс чытачоў “Зямля пад белымі крыламі”. Вучні пачатковых класаў выказалі сваю любоў да роднага краю падчас правядзення конкурса, у якім прымалі ўдзел 20 вучняў. Гучалі вершы і такіх вядомых аўтараў як Я.Колас, Я.Купала, П.Броўка, Я.Жабко, М.Маляўка і іншых пісьменнікаў.
Гледачы, члены журы і ўдзельнікі конкурсу адчулі асалоду ад пераліваў родных напеваў і сузірання прыгожых краявідаў роднай Беларусі.
У канцы мерапрыемства быў праведзены агляд літаратуры ў выставы “Край мой родны – зямля Абухаўская”
Пераможцы атрымалі прызы.

01.11.2019

No Comments Yet.

Leave a Reply