Забаўляльна-гульнявая праграма да Дня абароны дзяцей «Здравствуй, лето!» прайшла ў Свіслацкай СБ 29.05.2021

Забаўляльна-гульнявая праграма да Дня абароны дзяцей

«Здравствуй, лето!»

прайшла ў Свіслацкай СБ

29.05.2021

29 мая, напярэдадні цудоўнага свята - Міжнароднага дня абароны дзяцей, работнікі Свіслацкай СБ і Свіслацкага ЦК павіншавалі жыхароў аграгарадка.

Гэты дзень сапраўды можна назваць святочным, бо для дзяцей была арганізавана забаўляльна-гульнявая праграма «Здравствуй, лето!», дзе яны гулялі і весяліліся разам з казачнымі героямі. Былі танцы, загадкі, казачныя квэсты і многае іншае. Кожнае дзіця атрымала салодкі падарунак ад Кікімары, Лесавіка і Бабы-Ягі.

Але на гэтым свята не скончылася і далей, хлопцы, разам з кікімарай - бібліятэкарам паўдзельнічалі ў спартакіядзе, якую дапамаглі арганізаваць работнікі Свіслацкай СШ. Там мы з дзецьмі спаборнічалі ў спартыўных гульнях, і, вядома, дзеці атрымалі салодкія прызы.

Пасля для юных гасцей мерапрыемства была арганізавана дзіцячая дыскатэка, а ў паркавай зоне размясціліся атракцыёны.

02.06.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply