Гульнева-пазнавальная праграма “Сёмуха, ці зяленыя святкі” прайшла ў Свіслацкай СБ 12.06.2021

Гульнева-пазнавальная праграма

"Сёмуха, ці зяленыя святкі"

прайшла ў Свіслацкай СБ

12.06.2021

12 чэрвеня прайшла гульнева-пазнавальная праграма "Сёмуха, ці зялёныя святкі" для дзяцей і моладзі.

Святкаванне Сёмухі супадае з перыядам актыўнага росту раслін і дрэў.  Людзі ўпрыгожвалі свае хаты зелянінай, кляновым цi бярозавым лісцем, падлогу высцілалі аерам.  А маладыя дзяўчаты з песнямі хадзілі ў лес. Абіралі там маладыя бярозкі і завівалі паміж сабой стужачкамі. Так і мы ў гульневай форме акунуліся ў фальклор нашай краіны. Мы плялі бярозавыя вянкі, гадалі, вадзілі харавод. Дзяўчаты адказвалі на пытанні віктарыны про Сёмуху, а хлопчікі адгадвалі загадкі. Больш за ўсе моладзі спадабалася гадаць на жаданне пры дапамозе вянкоў, і шукаць "Птушку шчасця".

У канцы мерапрыемства ўсе удзельнікі былі запрошаны на пікнік на траве, дзе можна было папіць гарбаты, або морсу і паесці салодкіх прысмакаў.

14.06.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply