Вечар адпачынку «Обними, поцелуй, приголубь…» прайшоў у Свіслацкай СБ 29.05.2021

Вечар адпачынку

«Обними, поцелуй, приголубь...»

прайшоў у Свіслацкай СБ

29.05.2021

29 мая ў Свіслацкай сельскай бібліятэцы ў рамках жаночага аматарскага аб'яднання «Огонек» казалі пра каханне. Бо для кожнага новага пакалення, якое ўступае ў жыццё, філасофія кахання - гэта таямніца за сям'ю пячаткамі. І мы прыадчынілі гэтую таямніцу.

У ходзе вечара мы размаўлялі, дзеліся сваім меркаваннем аб гэтым светлым пачуцці, гулялі ў гульні, ўспаміналі песні і кнігі пра каханне, і нават адказалі на пытанні жартоўнай віктарыны. Скончылі мы наш вечар адпачынку прыпавесцю і чаяваннем. Жанчыны, якія ўдзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве сказалі, што менавіта так і павінен праходзіць добры суботні вечар, на іх думку.

02.06.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply