7 жніўня бібліятэкар Свіслацкай СБ пабыла вандроўніцай і адправілася на Аўгустоўскі канал на «Праздник моря». Там бібліятэкар прыняла ўдзел у святочным шэсці «Нептуна и его свиты» у ролі медузы, котсюмы для якога былі зроблены сваімі рукамі работнікамі культуры аг. Свіслач.
Пасля шэсця бібліятэкар пераўвасобілася ў пірата і разам з гасцямі мерапрыемства адправілася наўпрост «На книжные берега» з літаратурным калейдаскопам, дзе нас сустрэлі героі самых розных твораў і гульнявыя выпрабаванні, якія запатрабавалі ад удзельнікаў не толькі кемлівасці і сяброўскага ўзаемадзеяння, але і злучальных фантазіі! Так, напрыклад, мы пагулялі ў «бином фантазии», дзе трэба было з двух не звязаных паміж сабой слоў прыдумаць незвычайную і вясёлую гісторыю. Мы прайшлі «Пещеру дракона», дзе выпраўлялі памылкі ў вядомых казках, і перапраўляліся праз «Бурную реку» пры дапамозе вяроўкі, збіралі «Пиратский клад» і многае іншае. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі цікавыя прызы і цэлае мора станоўчых эмоцый.
07.08.2021