Гадзіна творчасці «Мы вас любим» прайшла ў Свіслацкай СБ 02.10.2021

1 кастрычніка мы ўсе адзначаем Міжнародны дзень пажылых людзей. Пагадзіцеся, што слова «пажылы» гучыць няправільна, бо, зірнуўшы на нашых бабуль і дзядуляў, язык не павернецца назваць іх пажылымі. Колькі ў іх энергіі, ідэй, сіл і бязмежнай любві да ўнукаў!

У гэты дзень хочацца не проста павіншаваць нашых бабуль і дзядуляў, але яшчэ і ад усёй душы падзякаваць іх за цярпенне, за дабрыню, за іх ўсмешкі, за любоў і цеплыню, якія яны дораць сваім дзецям і ўнукам на працягу многіх гадоў. 2 кастрычніка мы сабраліся з дзецьмі на творчы гадзіну, бо луший падарунак для нашых родных - гэта тое, што мы зрабілі сваімі рукамі. У падарунак нашым лююбимым бабулям і дзядулям дзеці намалявалі малюнкі, яны малявалі свае сем'і, любімыя заняткі іх бабуль і дзядуляў, а галоўнае хлопцы малявалі з душой і любоўю.

08.10.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply