Гадзіна паэзіі «Мир Марины Цветаевой» прайшла ў Свіслацкай сельскай бібліятэцы 30.09.2021

Царыца рускай паэзіі - Марына Цвятаева! Самотны дух паэзіі Срэбнага стагоддзя. Найбуйнейшы паэт адной з найбуйнейшых паэтычных эпох. Жанчына трагічнага жыцця з трагічным канцом.

30 верасня ў Свіслацкай сельскай бібліятэцы мы прысвяцілі гадзіну паэзіі гэтай дзіўнай паэтэсе. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар не толькі пазнаёміла ўдзельнікаў з гісторыяй жыцця Марыны Цвятаевай, але і з яе творчасцю. Госці мерапрыемства абралі для сябе яе вершы і зачыталі нам, бо да творчасці Цвятаевай нельга застацца абыякавымі.

01.10.2021

 

No Comments Yet.

Leave a Reply