Сапоцкінская ГПБ
абмеркаванне новай Канстытуцыі
19.01.2022
У Сапоцкінскай гарпасялковай бібліятэцы члены першаснай ветэранскай арганізацыі Сапоцкінскага сельскага савета абмеркавалі новую рэдакцыю Канстытуцыі – асноўнага Закона нашай краіны.
Пагадзіліся з тым, што найвышэйшай каштоўнасцю нашай дзяржавы быў і застаецца чалавек, таму ўдзел у прыняцці канстытуцыйнай рэформы мае кожны.
Падтрымалі сацыяльную палітыку дзяржавы, і, канешне ж, падтрымалі дапаўненні арт. 32 , якая датычыць шлюбу і сям'і; і арт. 54 аб захаванні гістарычнай памяці і праяве патрыятызму, якія з'яўляюцца абавязкам кожнага грамадзяніна нашай Рэспублікі.
Пагадзіліся з тым, што кіраўніком краіны павінен быць беларус, патрыёт, які ніякага дачынення не мае да іншых дзяржаў.
Цалкам пагадзіліся з канстытуцыйнымі палажэннямі, у якіх адбіліся такія каштоўнасці, як павага да працы, клопат аб пажылых людзях, ветэранах і інвалідах, аказанні дапамогі і падтрымкі сем'яў з дзецьмі і шматдзетных сем'яў.
24.01.2022