Loading

« Усе

  • Гэты анонс прайшоў.

Акцыя «Родная мова -чытаем разам”.

21 Люты

21 лютага 2020 года супрацоўнікі  інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела, чытачы Скідзельскіх гарадскіх, Азерскай, Свіслацкай, Раціцкай, Путрышкаўскай, Квасоўскай, Адэльскай сельскіх бібліятэк Гродзенскага раёнага культурна-інфармацыйнага цэнтра прымуць удзел у акцыі «Родная мова-чытаем разам", прысвечанай  Міжнароднаму дню роднай мовы. У бібліятэках пройдуць гучныя чытанні “Любім і ведаем родную мову”, ”Гучы родная мова”, ”Сэрцам роднага слова краніся”, ”Крынічкі роднай мовы”, “О, родная зямля! Мой вечны клопат і любоў мая!”. Будуць гучаць вершы і урыўкі з твораў пісьменнікаў-юбіляраў 2020 года: Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Уладзіміра Дубоўкі, Пятра Глебкі. Да акцыі далучаца чытачы мабільнай бібліятэкі (бібліёбуса) аддаленых весак Гродзенскага раёна: Каменая Русота, Прывалкі.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Сапоцкінскай ГПБ, Луцкаўлянскай, Парэцкай,Капцеўскай, Гожскай, Верцялішкаўскай сельсіх бібліятэк пройдуць пасяджэнне аматарскіх аб’яднанняў “ Ці ведаешь ты сваю мову?”, “Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла”, “Беларускія пісьменнікі- дзецям”, “Мова мая – жыцце маё”, “ На мове сэрцу зразумелай”.

Дэталі

Дата:
21 Люты