Ярмусік Эдмунд Станіслававіч

(22.02.1955, в. Навасёлкі Гродзенскага р-на), беларускі гісторык, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1988). Дацэнт (1993). З сям’і рабочых саўгаса. У роднай вёсцы скончыў пачатковую школу, у в. Рагачы Гродзенскга р-на – 8-годку. Вучыўся ў Ваўкавыскай педагагічнай вучэльні (1970-74). Нядоўга настаўнічаў у пачатковай школе ў в. Бяляны Гродзенскага р-на. Служыў у войску (1974-76). Быў старшым піянерважатым СШ у в. Польныя Багатыры Гродзенскага р-на (1976-78), СШ № 1 г. Гродна (1978-81). Затым – інструктар Гродзенскага абкама камсамола (1981-82), інструктар Ленінскага райкама КПБ Гродна (1982-84). У 1982 завочна скончыў гістфак Гродзенскага педінстытута. Працаваў настаўнікам гісторыі ў СШ № 1 г. Гродна (1984-85), адказным сакратаром Гродзенскага абласнога таварыства “Веды” (1985-87). У 1987-91 і з 1994 выкладае на кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага універсітэта (у 1991-94 працаваў у навучальна-метадычным і навучальным аддзелах універсітэта). Вывучае міжнародную дзейнасць Беларусі, справы каталіцкай канфесіі Беларусі, методыку выкладання гісторыі ў ВНУ. Друкуецца з 1987. Сааўтар кніг “Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1945” (Гродна, 1995), “Гісторыя Беларусі. Навучальны дапаможнік па аднайменным курсе для слухачоў дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Ч. 3. 1928-1990-я гады” (Гродна, 1998, на рус. мове). Складальнік бібліяграфічных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі.

Бібліяграфія

  1. Сушчынскі, Я. У Гародні прэзентавалі кнігі па канфесійнай гісторыі / Якуб Сушчынскі ; фота // Наша слова. - 2017. — 22 лют. — С. 7.
Навуковыя працы:

  1. Ярмусік, Э. С. Даследуем невядомыя старонкі / Эдмунд Ярмусік ; запісала С.В.Марозава // Гродзенскі універсітэт. - 2007. - 30 студз.. - C.3
  2. [Марозава, С. В.] Змена парадыгм у даследаванні канфесійнай праблематыкі ўніверсітэцкімі гісторыкамі (1990-я гг.) / [С. В. Марозава] // Конфессиональная специфика западного региона Беларуси сквозь призму истории : науч.-исслед. работа / М-во образования Респ. Беларусь, УО "Гродн. гос. ун-т им. Я. Купалы" (ГрГУ им. Я. Купалы); [Э. С. Ярмусик (рук.) и др.]. - Гродно, 2015. — [Гл.] 7.5.2. — С.235—237. ББК 638
  3. [Марозава, С. В.] Сучасны стан даследаванняў [канфесійнай праблематыкі гісторыкамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы] (2000-я - першая палова 2010-х гг.) / [С. В. Марозава] // Конфессиональная специфика западного региона Беларуси сквозь призму истории : науч.-исслед. работа / М-во образования Респ. Беларусь, УО "Гродн. гос. ун-т им. Я. Купалы" (ГрГУ им. Я. Купалы); [Э. С. Ярмусик (рук.) и др.]. - Гродно, 2015. — [Гл.] 7.5.3. — С.238—249.
  4. Новыя кнігі па канфесійнай гісторыі Беларусі гарадзенскіх аўтараў : спецыяльны рэпартаж з Гародні / фота // Наша слова. - 2017. — 22 сак. — С. 7.
  5. Усошын, Я. Зьнішчэнне і уваскрасеньне беларускага Касьцёлу / Яўген Усошын // ARCHE. - 2006. - №10. - C.22-27
  6. Ярмусик Эдмунд Станиславович // Википедии свободной энциклопедии [Электронный ресурс]. - 2016. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Ярмусик,_Эдмунд_Станиславович. – Дата доступа: 04.07.2019.