Янушкевіч Станіслаў Антонавіч

(27.10.1961, в. Клінчаны Гродзенскага р-на), беларускі мовазнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1998). З сям’і рабочага. Скончыў Падліпскую СШ Гродзенскага р-на (1978). Быў старшым піянерважатым у Капцёўскай СШ Гродзенскага р-на. У 1980-82 служыў у войску. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага універсітэта (1988). Выкладае на кафедры беларусскай мовы гэтага універсітэта (у 1990-93 вучыўся тут у аспірантуры). Друкуецца як мовазнавец з 1989. Даследуе тапаніміку гродзенскага рэгіёну.