Шурпа Уладзімір Канстанцінавіч

(9.09.1939, в. Саволеўка Гродзенскага р-на – 10.05.1998), беларускі паэт, педагог, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1998). З сялянскай сям’і. Скончыў 7-годку ў в. Абухава (Гродзенскі р-н) і працаваў у Скідзельскай МТС (прыцэпшчыкам, вагаўшчыкам на камбайне, трактарыстам) у 1953-57, на Скідзельскім цукровым камбінаце (вучнем электрыка, электрыкам) у 1957-58. Адначасова вучыўся ў вячэрняй школе ў Скідзелі (скончыў у 1959). У 1964 скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага педінстытута , працаваў настаўнікам, дырэктарам 8-годкі ў в. Ірцішкі Іўеўскага р-на (1964-67), дырэктарам СШ у в. Жамыслаўль Іўеўскага р-на (1968-69), настаўнікам (пэўны час дырэктарам вячэрняй школы) СШ у в. Чарнелі Іўеўскага р-на (1969-72), дырэктарам СШ у в. Каменка Гродзенскага р-на (1972-74). З 1974 працаваў журналістам на Гродзенскім абласным радыё. Друкаваў вершы з 1959. Сааўтар шэрагу калектыўных зборнікаў. У 1996 выдаў у Гродне кнігу лірыкі “Перазвон адліг”. Друкаваў апавяданні.

Бібліяграфія

  1. Станкевiч, К. Адзiн дзень з Саволеўкай : Пра бел. паэта У.Шурпу (1939, в. Саволеўка Гродзен. р-на --1998, Гродна ) // Воран. газ.. - 2001. - 18 лiп.. - C. 3.
  2. Станкевiч, К. Талент, якi ў росквiце згас : Памяцi сябра i паэта Уладзiмiра Шурпы : [(1939- 1998, в. Саволеўка Гродзенскага раёна), жыўшага ў Гродне] // Гродзен. праўда.. - . - 1998. - 4 жн.. - С.3.
  3. Уладзiмiр Шурпа : [(1939г.,в.Саволеўка, Гродзен. р-н, -- 1998г., г.Гродна)] // Гродзен. праўда. - . - 1998. 12 мая. - С.3