Шандар Алена Іванаўна

(дзявоч. Рыжко, 12.08.1948, мяст. Баяры Гродзенскага р-на), беларускі мовазнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1989). Дацэнт (1991). З сям’і рабочага. Скончыла ў Гродне СШ № 14 (1966). У 1966-67 працавала лабарантам кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі Гродзенскага медінстытута. У 1967-72 – студэнтка факультэта англійскай мовы Мінскага педінстытута замежных моваў. У 1972-75 была перакладчыкам у Іраку. Затым выкладала на кафедры замежных моваў Гродзенскага педінстытута (універсітэта) у 1976-96 (з 1991 – на пасадзе дацэнта). З 1996 – на кафедры англійскай мовы Гродзенскага універсітэта. Стажыравалася ў ЗША (1995). Вывучае культуралагічныя аспекты выкладання замежных моваў (друкуецца з 1980).