Чобат Алесь

(Аляксандр Фёдаравіч, 23.08.1969, мяст. Скідзель Гродзенскага р-на), беларускі паэт, эсэіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1994). З сям’і службоўцаў. Скончыў Скідзельскую СШ №1 (1976), факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў Беларускага тэхналагічнага інстытута (1981). Працаваў на Гродзенскім заводзе аўтамагнітол (канструктарам, тэхнолагам, начальнікам канструктарска-тэхналагічнага бюро) у 1981-86, інжэнерам на ВА “Азот” (1986-89), інжынерам-канструктарам ў кааператыве “Эл ТА” (1989-93), журналістам у “Гродненской правде” (1993-95), навуковым супрацоўнікам музея М. Багдановіча ў Гродне (1995-97). Друкуецца як паэт з 1976. Выдаў кнігі вершаў “Год” (1992), “Крэсавякі” (1993, у сааўт.), “Новая Галілея” (1995), “Ты не самотны” (Гродна, 1997, у сааўт.), “Маўзалей” (Гродна, 1998), “Дажынкі” (Гродна, 1998).

Бібліяграфія

  1. Галубовіч, Л. Алесь Чобат [(нар. у 1959 г., г.Скідзель Гродзен. р-на)] / Леанід Галубовіч ; фота // Галубовіч, Л. Сыс і кулуары : літ.-крыт. эсэ / Леанід Галубовіч. - Мінск, 2010. — С. 121 - 125.
  2. Зуброўская, В. Алесь Чобат, iлжэпрарок // Наша нiва. - 2001. - 2 траўня. - C. 9
  3. Сазанавец, Л. Паэты сустрэлiся з настаўнiкамi : Аб сустрэчы настаўнiкаў бел. мовы i лiт. Лiд. р-на з гарадзенцамi Д.Бiчэль-Загнетавай i А.Чобатам // Наша слова.. - . - 1998. - 2 верас.. - С.1.
  4. Алесь Чобат // Вікіпедыі свабоднай энцыклапедыі [Электроны рэсурс]. - 2017. – Рэжым доступа: https://be.wikipedia.org/wiki/Алесь_Чобат – Дата доступа: 04.07.2019.