Тапаніміка вёскі Жытомля

 

Прадмова

 

Ведаць свой край, вывучаць сваю малую радзіму – абавязак кожнага з нас. Вывучаць рознабакова, бо праз некалькі гадоў згіне тое, што маем, а нашчадкі згубяць нашы веды, калі свае веды не пакінем ва ўспамінах і праз успаміны продкаў.

Мэта гэтай працы – вывучыць тапаніміку вёскі Жытомля і яе асяроддзя, бо тапаніміка – гэта, таксама, частка гісторыі роднага краю, асабліва мікратапанімы, якія знікаюць разам са старажыламі вёскі.

 

Слоўнік

 

Спачатку кароткі слоўнік.

ТАПАНІМІКА – навука на стыку мовазнаўства, этнаграфіі, гісторыі і геаграфіі. Прадмет вывучэння тапанімікі, геаграфічныя назвы – гэта словы, а словамі займаецца мовазнаўства. Без ведаў пра культуру і быт народа нельга зразумець акалічнасці геаграфічных назваў, а гэта – этнаграфія. Назвы могуць мяняцца з цягам часу, што гаворыць аб сувязі з гісторыяй.

МІКРАТАПАНІМЫ – назвы, якія дзейнічаюць у рамках адной мікрасістэмы і не вядомы ў іншых.

ГІДРОНІМЫ – назвы водных аб’ектаў.

ГЕЛОНІМЫ – назвы балот.

ДРАМОНІМЫ – назвы шляхоў зносін.

Для вывучэння тапонімаў вёскі Жытомля і яе асяроддзя былі апытаны жыхары вёсак Жытомля, Талочкі, Завадзічы, вывучаны шэраг дакументаў.

Паходжанне назвы Жытомлі

 

Аб паходжанні назвы вёскі існуе некалькі варыянтаў.

Першы. Ян Вішнеўскі, польскі гісторык, згодна  «‎Писцовой книге Гродненской экономии»‎ Вілейскага архіва, складзенай каралеўскімі камісарамі Лаўрынам Вейнай і Себасцянам Дыбоўскім у 1558 годзе паведамляе:

Потым гэтыя людзі былі залічаны на каралеўскую службу крэпаснымі з статусам стральцоў у колькасці 62 чалавека і надзеляны зямлёй. Аўтар заўважае пры тым, што: «Таким образом, возможно, возникновение села Житомля ведет свое начало с указанного времени и его название имеет старославянское происхождение».

Другі. Тэадор Нарбут мае сваю версію аб паходжанні назвы  вёскі. У яго працы <Dziejelitewskie>  (Дзеі літоўскія) том VIII старонка 490 гаворыцца, што (пераклад з польскага):

Гэтая этымалогія, як і ўсе ёй падобныя, не мае навуковага абаснавання. Але вёска мела назву Жыдомля праз літару “Д“. З цягам часу смалісты сасняк, які рос вакол вёскі, быў знішчаны, і пашырыліся палі. А зямліца мясцовая нізінная, раўнінная пачала даваць неблагія ўраджаі, і вёска з меньш гучнай "Жыдомля" перайшла на другую - Жытомля. Жытомля – гэта значыць жытніца, хлебная вёска.

Трэці. Існуе такая легенда. Калісці даўно на скрыжаванні дарог пабудаваў карчму жыд Омля. Каля карчмы пралягалі дарогі, па якіх ехала многа люду. Большасць з іх прыпыняліся ля карчмы, імя Омлі стала вядома навокал, так і ўзнікла назва вёскі: жыд Омля – Жыдомля. Менавіта такую назву можна ўбачыць на старых геаграфічных картах. Была карчма ці не, але пэўны час на скрыжаванні дарог  існавала крама. З аднаго боку гандлявалі скабянымі вырабамі, з другога – півам, а побач паграбок, у якім гандлявалі газай.

Ёсць яшчэ адна легенда, згодна якой падчас вандравання Кацярыны I па паштоваму тракту вяскоўцы кідалі пад колы яе карэты самае дарагое, што ў іх было – снапы з жытам, каб колы карэты не завязнулі ў гразі. Вось ад гэтага жыта і пайшла назва.

 

Тапанімічнае поле Жытомлі

 

У тапанімічнае поле вёскі Жытомля ўваходзяць наступныя населеныя пункты :

1.ЗАВАДЗІЧЫ. Вёска ў 1 км. ад Жытомлі, назву атрымала ад месцазнаходжання – за вадой, за балотам. З часам балота было асушана. Завадзічы маюць і неафіцыйную назву, якую выкарыстоўваюць мясцовая жыхары – Завадцы.

2.ТАЛОЧКІ. Магчыма, назва паходзіць ад слова “талака” - сумесная праца, а магчыма, ад прозвішча Талочка, якіх тут большасць.

3.БЫЛЬЧЫЦЫ. Вёска на беразе р. Пыранка. Назва ад слова “быль” – праўдзівы аповяд, ці тое, што было на самой справе. Жыхары вёскі славіліся тым, што любілі апавядаць такія былі са свайго жыцця. А мо назва вёскі звязана са словам  “былле” (рускае – бурьян). Многа тут гэтага былля, асабіста ў нізінах р. Пыранка.

4.ВАРОНАЎКА. Калісці паміж Тапалёвам і Завадзічамі быў невялічкі лясок, надта яго палюбілі вароны. Узнікла назва – Варонаўка. Па загаду мясцовай улады лясок вырубілі, вароны зніклі, а назва засталася, як лічыць старажылка вёскі Г. У. Лебедзева, вароны знайшлі прытулак у парку Паўшым героям і існуюць тут і цяпер. А па народным павер’ям, калі вароны будуюць свае калоніі ў вёсцы, ці каля вёскі – гэта кепская прыкмета, бо таму і Жытомля, якая здаўна лічылася перспектыўнай, пачынае гінуць і пераўтварацца ў зону дачных надзелаў.

5.Рэчка ПЫРАНКА.

Невялічкая рэчка, якая цячэ ад Малочнага возера, назва паходзіць ад слова “пырай”, зараснікі якога ёсць на працягу ўсей плыні.

 

Мікратапаніміка вёскі Жытомля

Вёска Жытомля існуе дзесці з 1540 года.

Да пачатку XX стагоддзя вёска мела толькі адну вуліцу.

Сёння ў вёсцы Жытомля дзве назвы, якія далі жыхары – Старая і Новая Жытомля.

(старая вёска)


(новая вёска)

 

Назвы вуліц па крытэрыям

 

Вёска налічвае 14 вуліц, тры завулка і 1 станцыю - Жытомля.

Дзве вуліцы названы ў гонар асобных людзей – Садоўнікава і Мічурына.

Геаграфічныя назвы ў вуліц Паўдневая, Цэнтральная, Заходняя.

Па месцазнаходжанню аб’ектаў – Школьная, Палявая, Савецкая.

З датамі і падзеямі звязаны назвы вуліц Міра, Юбілейная, 1 –га Мая.

Ёсць вуліцы, якія маюць істотна новыя назвы – Новая, Вясенняя, Маладзежная.

Тапанімы – саманазвы ў Жытомлі: СТАРАЯ ЖЫТОМЛЯ, НОВАЯ ЖЫТОМЛЯ, САБАЧЧА ГОРКА, ВОСТРАВА, ГІРЭЯЎКА, САЖАЛКА, ВАСЬМІДВОРКА, ШВЕЦКІЯ МОГІЛКІ, ЗАГУМЕННЕ.

Такім чынам, на сеняшні дзень існуе 18 афіцыйных мікратапонімаў і 10 саманазваў, якія ўзніклі на працягу гісторыі нашай мясцовасці.

 

Старая Жытомля

Пачнем з вуліцы Цэнтральнай.

Свой пачатак вуліца бярэ ад царквы, мае працягласць амаль кіламетар. Раней гэта і была ўся вёска ў 100 двароў. На хатах назва “Zydomla” і нумар хаты.

Вуліца не мела назвы. Дамы размяшчаліся па два бакі.

Мясцовыя звалі гэту частку вёскі ЗАГУМЕННЕ. Гэта была нізкая, пыльная дарога на Губінку. Потым, а дакладней у 1952 годзе, загуменне забудавалася дамамі, дарогу насыпалі жвірам і закаталі асфальтам, цяпер гэта вуліца Савецкая, якая размешчана супраць былога будынка сельвыканкама.

Вуліца Цэнтральная бярэ пачатак з дамоў, якія будаваліся ля царквы, а заканчваецца тупіком, які размешчаны крыху вышэй за ўсю вуліцу. Гэты тупік, свайго роду прыгорак, да таго часу, пакуль не праклалі асфальт, быў значна вышэйшы за ўсю вуліцу, да таго ж быў падзелены ПРАГОНАМ. Так звалі дарогу, па якой ганялі кароў на выпас на балота. У народзе гэты тупік мае назву САБАЧЧА ГОРКА. Як лічыў старажыл вёскі  Г.Бузун,  назва ўзнікла так: аднойчы мясцовы жыхар Кізевіч Іван заблукаў у гэты тупік, ён быў у добрым  “падпітку”, і сабакі загналі яго ў вугал. Калі працвярзеў, то сказаў: “Я на гэту сабаччу горку больш ні нагой”. З таго часу, гадоў 60, гэта частка вуліцы так і засталася САБАЧЧАЙ ГОРКАЙ.

Я крыху помню той час, аб гэтым гавораць старажылы, як раней вызначалі арыенціры сваёй мясцовасці, не выкарыстоўваючы дакладнага адрасу.

Паколькі вуліца Цэнтральная даволі доўгая, то як арыенцір выкарыстоўвалі не нумары дамоў, а асобныя прыкметы:

 

 

ЛЯ ЦАРКВЫ

 

 

 

                      ЗА ЦАРКВОЙ КАЛЯ МАСТКА

 

 

 

 

ЗА ХАТАЙ “СВЯТОГА” ЛЯ КРЫЖА

 

 

 

“Святы” – так празвалі мясцовага жыхара Полудня Уладзіміра, які быў старастай у царкве, а ў савецкі час гэта не адабралася, пры тым у куце яго сядзібы быў драўляны крыж, адсюль і арыенцір «за хатай “святога” ля крыжа».

КАЛЯ КВЕТАЧКІ

“Кветачкай” празвалі мясцовую жыхарку Лукашэвіч Веру, вельмі прыгожую жанчыну, якая добра спявала.

 

 

 

 

ЗА МАЛІНКАЙ

“Малінка” – ад прозвішча Малевіч.

 

 

 

Сярод мікратапонімаў нашай вёскі – гелонім ВОСТРАВА. Жытомля была калісьці даволі балоцістай мясцовасцю. З 1965 года пачалі весціся меліярацыйныя работы, і балота змяніла свой стан, а калісьці тут была балоцістая мясцовасць у купінах шчавелю, кветках, топкіх і плыткіх мясцінах… Мясцовыя жыхары збіралі шчаўе на балоце, лекавыя расліны: валяр’янку, аер, маці – мачаху, крываўнік, а яшчэ хадзілі за арэхамі на ВОСТРАВА – невялічкі востраў сярод балота, бліжэй да Быльчыц. Тут быў густы гарэшнік і шмат гарэхаў. Падлеткі ганялі коней у начное, і гэта было вялікай радасцю, якую трэба было заслужыць. А яшчэ вельмі выразна былі бачны карані згінуўшых дрэў – дубоў і сосен. На балоце рос адзінокі дуб, магчыма меўшы не адно стагоддзе. У дуб стрэліла маланка, і яго прыбралі гадоў 45 таму. Вострава і дуб на балоце – мясцовыя арыянціры.

З краю балота, бліжэй да царквы ёсць САЖАЛКА – штучназробленае возера на месцы выхада прыродных крыніц.  Сажалка была выкапана халопамі генерал-маёра ў адстаўцы Чучыловіча А. Ф. Тут была дача Чучыловіча, потым пэўны час – Жытамлянская амбулаторыя. У 80-я гады будынак зруйнаваны.

За царквою ёсць невялічкая вуліца МІЧУРЫНА. Яе назва ад таго, што раней тут быў калгасны сад, а да таго яна мела назву ЧУДАЎКА, бо тут жыў чалавек з прозвішчам Чудаў.

Назвы вуліц у вёсцы пачалі надаваць супрацоўнікі сельвыканкама.

У 1930 годзе польскі ўрад пабудаваў гміну, побач школу – вось і вуліца ШКОЛЬНАЯ. САВЕЦКАЯ была ў кожным населеным пункце, тым больш, што размешчана супраць гміны.

Пасля будаўніцтва дома культуры, пачалася забудова вуліцы ЮБІЛЕЙНАЙ. Вуліца атрымала такую назву ў гонар юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі, забудоўвалася ў 1967 годзе, калі Кастрычніцкай рэвалюцыі было 50 гадоў. А мясцовыя завуць гэтую вуліцу ГІРЭЯЎКА, бо першым тут пасяліўся чалавек, які любіў казаць: “гірэй – дзела”, “усё гірэй”, што ў перакладзе з татарскага  “добра”. За гэтае слова той чалавек атрымаў мянушку Гірэй. Доўгі час яго сын жыў на Гірэяўцы, а цяпер жыве ўнучка з праўнукам.

У 70-я гады ў Жытомлі быў пабудаваны першы двухпавярховы дом на пустэчы супраць клуба. Так як у доме 8 кватэр, то гэтую частку вёскі празвалі ВАСЬМІДВОРКА.  А афіцыйная назва- перавулак ШКОЛЬНЫ.

Паралельна ЮБІЛЕЙНАЙ вуліцы будаваліся дамы для маладых сямей, так узнікла вуліца МАЛАДЗЕЖНАЯ.

 

Паралельна МАЛАДЗЕЖНАЙ – вуліца САДОЎНІКАВА. З назвай гэтай вуліцы звязана ваенная старонка Жытомлі.

… Лета 1944 года, тры дні ішлі баі за вызваленне Жытомлі. Байцы 42-й стралковай Cмаленскай дывізіі II Беларускага фронту вызвалялі вёску. Пры вызваленні загінуў 101 баец, сярод загінуўшых малодшы лейтэнант Барыс Міхайлавіч Садоўнікаў.  Яму было толькі 19, напярэдадні пісаў да бацькоў :

Вёску вызвалілі, сябры пахавалі камандзіра, і дывізія пайшла на захад… А 19 гадовы юнак з Тулы назаўжды застаўся ў Жытомлі. Па прапанове жыхароў вёскі ў яго гонар названа вуліца.

Ёсць яшчэ вуліца і перавулак з назвай ПАЛЯВАЯ. Дамы на вуліцы размешчаны з аднаго боку, а з другога поле, вось і назва ПАЛЯВАЯ.

 

Новая Жытомля

 

Усе вышэйназваныя вуліцы – гэта, так званая, СТАРАЯ ЖЫТОМЛЯ. Новая вёска пачала сваю гісторыю з закладкі першых катэджэй у бок станцыі Жытомля з 1983 года. У 1984 была забудавана вуліца МІРА. З яе пачалася НОВАЯ ЖЫТОМЛЯ. Яна складаецца з вуліц НОВАЯ, ВЯСЕННЯЯ, УСХОДНЯЯ, ПАЎДНЕВАЯ, 1-га МАЯ.

Самая кароткая вуліца нашай вёскі – вуліца 1-га Мая, яна мае ўсяго два дамы катэджнага тыпу, назву атрымала ў гонар свята ўсіх працоўных.

Вуліца ЎСХОДНЯЯ мае назву па свайму геаграфічнаму месцазнаходжанню – яна знаходзіцца на  ўсходняй частцы вёскі.

Вуліца ПАЎДНЕВАЯ адпаведна на поўдні.

Вуліцу ВЯСЕННЮЮ забудавалі ў другой палове 90-х  гадоў, першыя наваселы засяляліся вясной, адсюль і назва – ВЯСЕННЯЯ.

Вуліца НОВАЯ ўзнікла ў нашай мясцовасці ў пачатку 2000 года. Спачатку мела толькі тры дамы, яе забудова працягваецца і цяпер.

На мой погляд, такія назвы вуліц, як НОВАЯ, ВЯСЕННЯЯ, ПАЛЯВАЯ не маюць сэнсу, гэта назвы – сімвалы. Ёсць меркаванне, што адну з такіх вуліц можна было б пераіменаваць.

 

Ваенная гісторыя вёскі

 

З ваеннай гісторыі вёскі … У 1944 годзе пры вызваленні вёскі загінуў Шушарын М. М., астанкі якога знайшлі вучні Жытамлянскай СШ пры правядзенні сельскагаспадарчых работ. У 1957 годзе астанкі Шушарына М. М., а таксама 27 воінаў былі перазахаваны ў Скідзелі. Ветэран Вялікай Айчынай вайны, краявед Гаўрылін Д. А. лічыў, што імя Шушарына М. М. павінна насіць адна з вуліц Жытомлі, жыхары вёскі з ім згодны. Пераіменаванне вуліц НОВАЙ, альбо ВЯСЕННЯЙ дасць магчымасць унесці імя гэтага героя ў гісторыю вёскі і так, як і імя Б. М. Садоўнікава застанецца ў памяці патомкаў.

 

Чыгуначная станцыя Жытомля

 

У нашай мясцовасці ёсць адзіны драманім – чыгуначная станцыя Жытомля.

На жаль, з карты нашай краіны знікаюць і ўжо зніклі многія вёскі, а разам з імі і мікратопанімы. Наша вёска з буйнай і маючай сваёй гісторыяй пачала, што называецца, здаваць свае пазіцыі. Неперспектыўная... Вельмі горка ўсведамляць, што Жытомля папала ў гэты спіс.