Сіплівеня Жана Сямёнаўна

(23.02.1971, в. Верцялішкі Гродзенскага р-на), беларускі мовазнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1998). Скончыла Верцялішкаўскую СШ (1988), факультэт беларускай філалогіі і культуры Гродзенскага універсітэта (1993). Вучылася ў аспірантуры на кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства гэтага універсітэта (1995-98). У 1993 -95 і з 1998 выкладае на кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства. Друкуецца з 1996. Вывучае праблемы словаўтварэння ў сучаснай беларускай мове.

Бібліяграфія

Навуковыя працы:

  1. Сіплівеня, Ж.С. Назвы колеру і святла ў структуры мікратапонімаў Гродзенскага раёна / Ж.С. Сіплівеня // Беларуская дыялекталогія : матэрыялы і даследав. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. бел. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. - Мінск, 2016. — Вып. 4. — С. 178 - 181.
  2. Бубновіч, І. І. Шляхі ўтварэння айконімаў Гродзеншчыны: родавыя і патранімічныя назвы / І. І. Бубновіч, Ж. С. Сіплівеня // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Сер. 3. - 2012. — № 1. — С. 49 - 57.
  3. Філалагічнае краязнаўства Гродзеншчыны : (матэрыялы і даследванні) / [рэдакцыйная калегія: М. А. Даніловіч (адказны рэдактар) і інш.] ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы". - Гродна : ЮрСаПринт, 2012. - 223 с.