Сяўрук Пётр Якаўлевіч

(1905, мяст. Скідзель Гродзенскага р-на – 4.10.1929), беларускі пісьменнік. З беднай сялянскай сям’і. У час 1-ай сусветнай вайны выязджалі ў бежанства. У Ліпецку вучыўся у школе. Вярнуліся на радзіму ў 1921. Працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. Удзельнічаў у грамадска-культурным руху. Быў актывістам Грамады. Арганізаваў масавую бібліятэку, якая размяшчалася ў яго хаце. У 1927-28 – старшыня Гродзенскай акруговай управы ТБШ. Не раз арыштоўваўся і трапляў у засценкі паліцыі. Друкаваўся з пач. 20-х у віленскай перыёдыцы. Пісаў вершы, апавяданні, аповесці, артыкулы, нататкі, вёў дзённікі. Творы захоўваліся ў рукапісах.

Бібліяграфія

  1. Токць, С. М. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў : другая палова XIX - першая траціна XX ст. / Сяргей Токць. - Мн. : Тэхналогія, 2007. – 306 с.
  2. Рублевская, Л. И. Рыцари и дамы Беларуси : исторические очерки / Людмила Рублевская Кн. 3. - Минск : Мастацкая літаратура, 2018. - 214, [1] с.
  3. Рублевская, Л. Толстовец из Скиделя / Людмила Рублевская ; фото // Беларусь сегодня. - 2017. — 17 мая.— С. 14.
  4. Пётр Якаўлевіч Сяўрук // Википедии свободной энциклопедии [Электронный ресурс]. - 2019. – Режим доступа: https://be.wikipedia.org/wiki/Пётр_Якаўлевіч_Сяўрук – Дата доступа: 04.07.2019.