Сямінскі Пётр Яраслававіч

(29.05.1963, в. Каўбасіна Гродзенскага р-на), беларускі педагог, пісьменнік (паэт, празаік). З сям’і службоўцаў саўгаса. Вучыўся ў Каўбасінскай 7-годцы, у СШ №6 г. Гродна. Скончыў фізічны факультэт Гродзенскага універсітэта (1985), удзельнічаў у рабоце студэнцкага літаратурнага аб’яднання “Наднёманскія галасы”. Працаваў настаўнікам фізікі і працоўнага навучання ў Макараўскай СШ Бераставіцкага р-на, у Падліпскай СШ Гродзенскага р-на, затым – настаўнік працоўнага навучання СШ № 24 г. Гродна. Друкуецца з 1983. Піша на беларускай і рускай мовах. Выдаў зборнікі фантастычнай прозы “Казкі далёкіх планет” (Гродна, 1995, на рус. мове), “Бачу сонца” (1996), кніжку вершаў для дзяцей “Непераможны заяц” (Гродна, 1997), кніжку вершаў і паэм “Зорная трэль” (Гродна, 1998, на рус. мове).

Бібліяграфія

  1. Радзюк, Г. Ад фантастычных раманаў да казак па-беларуску / Ганна Радзюк ; фота // Гродзенская праўда. - 2018. — 1 верасня — С. 5.
  2. Сямінскі, П. Смех і сумныя гронкі з рыфмаванай старонкі / Пётр Сямінскі // Літаратура і мастацтва. - 2007. - 12 кастр. - C.6
  3. Сямінскі, П. Я. Серанады зорных ветравеяў : [вершы] / Петр Сямінскі. - Гродна : ЮрСаПрынт, 2013. - 99 с.