Стрыха Ганна Іванаўна

(дзявоч. Таранка, 1.03.1937, в. Бандары Гродзенскага р-на), беларускі хормайстар, музычны педагог. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1982). З сям’і настаўніка. Скончыла 7-годку ў роднай вёсцы. Вучылася ў Гродзенскай музычна-педагагічнай вучэльні (1952-56). Выкладала спевы ў Пружанскай школе-інтэрнаце (1956-57). Вучылася на 3-4 курсах Брэсцкай музычнай вучэльні (1957-59). З 1959 выкладае ў Гродзенскай педагагічнай вучэльні. У 1966 завочна скончыла аддзяленне харавога дырыжыравання (клас В. Роўбы) Беларускай кансерваторыі. Працавала ў Гродзенскім народным ансамблі песні і танца “Нёман” (у 1961-64 – у танцавальнай групе, у 1964-86 – хормайстрам). З 1982 – мастацкі кіраўнік народнага камернага хору Гродзенскай педагагічнай вучэльні.

Бібліяграфія

  1. Ганна Iванаўна Стрыха : [Пра засл. дзеяча культуры Рэсп. Беларусь, гал. хормайстра Гродзен. нар. анс. песнi i танца "Нёман", выкладчыка Гродзен. пед. вучылiшча] // // Заслужаныя дзеячы i работнiкi культуры Рэспублiкi Беларусь Гродзеншчыны. - . - C.17-18.