Стахоўскі Станіслаў

(21.10.1930, в. Азёры Гродзенскага р-на), польскі мовазнавец-славіст і арыенталіст. Доктар гуманітарных навук (1972). Прафесар (1992). Падчас вайны вучыўся ў 7-годцы ў Гродне. У 1945 сям’я пераехала ў Польшчу. Жылі ў Тамашове Мазавецкім, дзе вучыўся ў гімназіі, ліцэі. Затым вучыўся на філалагічным факультэце Кракаўскага універсітэта (1951-56). Працаваў у гэтым універсітэце на кафедры славянскай філалогіі (1956-74). З 1974 – на кафедры арыентальнай філалогіі. З 1990 – дырэктар Інстытута арыентальнай філалогіі Кракаўскага універсітэта. Даследаванні – у галіне славянскай, найбольш балканскай філалогіі, цюркалогіі. Працы друкаваліся ў Польшчы, Расіі, Венгрыі, Германіі. Выдаў кнігі: “Суфіксы замежнага паходжання ў сербска-харвацкай мове” (Кракаў, 1961), “Слоўнік да горналужыцкага Катэхізіса Варыха. 1597” (Вроцлаў, 1966), “Горналужыцкая мова ў “De orjginibus lingue Sorabikae” Абрагама Фрэнкля. 1693-1696” (Вроцлаў, 1967), “Назіранні над храналогіяй цюркізмаў у сербска-харвацкай мове” (Кракаў, 1967), “Сербска-харвацкія лексічныя асаблівасці ў “Theaurus poliglottus” Г. Магісера. 1603” (Вроцлаў, 1969), “Назіранні над храналогіяй цюркізмаў у балгарскай мове” (Кракаў, 1971), “Фанетыка аманска-турэцкіх запазычанняў у сербска-харвацкай мове” (Вроцлаў, 1973), “Горналужыцкі слоўнік Абрагама Фрэнкля. 1693-1696” (Вроцлаў, 1978), “Турэцкія запазычанні ў сербскіх дыялектах паводле Пірота (Краккаў, 1992).