Пачобут-Адляніцкі Марцін

(30.09.1728, в. Саламянка Гродзенскага р-на – 20.02. 1810), беларускі і польскі асветнік, астраном, педагог. Прафесар (1764). З шляхецкай сям’і. Вучыўся ў езуіцкай калегіі ў Гродне (1740-43). У 1745 уступіў у ордэн езуітаў і адбываў 2 гады навіцыят у Вільні. У Слуцкай педагагічнай семінарыі вывучаў грэчаскую мову. У Полацкай езуіцкай калегіі 4 гады вывучаў філасофію. У 1753-54 вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. З 1754 – у Пражскім універсітэце, дзе вывучаў грэчаскую мову і матэматыку. У 1761-64 вывучаў астраномію і матэматыку ў Італіі, Германіі, Францыі. З 1764 – прафесар Віленскай акадэміі (Галоўнай літоўскай школы), у 1780-1803 – яе рэктар. Узначальваў універсітэцкую друкарню. Быў дырэктарам Віленскай астранамічнай абсерваторыі (1765-1807). Сябра Адукацыйнай камісіі, актыўна садзейнічаў развіццю ідэй Асветніцтва ў Беларусі. Вызначаў геаграфічныя каардынаты Гродна, Вільні і інш. гародоў. Пісаў вершы на лацінскай і рускіх мовах. Быў сябрам Лонданскага каралеўскага таварыства (1770), сябрам нацыянальнага Інстытута Францыі (1803).

Бібліяграфія

  1. 275 год з дня нараджэння Марціна Пачобута-Адляніцкага (1728-1810),астранома і асветніка // Новыя кн.- 2003.- №5.- C.29-32 (дадат.)
  2. 30 верасня -- 275 год з дня нараджэння Марцiна Пачобута-Адлянiцкага (1728-1810), астранома i асветнiка : Рэк. бiблiягр. спiс // Новыя кн.. - 2003. - N5. -- Дадат.. - C.29-32
  3. Porzecki, I. Ksiadz profesor Marcin Poczobytt-Odlanicki -- wybitna postac w dziejach Wielkiego Ksiestwa Litewskiego = Polsko-bialoruskie zwiazki jezykowe,literackie, historyczne i kulturowe // // Польска-беларускiя моўныя, лiтаратурныя, гiстарычныя i культурныя сувязi. - . - С.121-127
  4. Амелька, С. Шляхецкi архiў Пачобут-Адлянiцкiх: фармiраванне i гiстарычны лёс сям'i / Сяргей Амелька // Краязнаўчая газета. - 2005. - №35. - C.5
  5. Болбас, В.С. Таленавіты вучоны,здольны арганізатар // Адукацыя і Выхаванне.- 1999.- N10.- С.49-51
  6. Гарадзенскія чытанні : зборнік матэрыялаў / ДУК "Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага", Аддзел краязнаўства ; [складальнікі: Л. І. Турмасава, А. В. Кучынская ; навуковы рэдактар С. В. Марозава ; рэдакцыйная калегія: А. Л. Вярсоцкі і інш.] [Вып. 1]. - Гродна : Гродзенская друкарня, 2011.
  7. Гапоненка, В. А. Уклад ураджэнцаў Гродзеншчыны ў развіццё сусветнай навукі і адукацыі / В. А. Гапоненка, Г. У. Карзенка // Гродненщина в историческом, экономическом и культурном развитии 1801-1921 гг. (к 210-летию образования Гродненской губернии) : материалы Междунар. науч.-практ. конф. (Гродно, 22-23 сент. 2011 г.) / Гродн. обл. исполнит. ком.; УО "Гродн. гос. ун-т им. Я. Купалы" ; [ред. коллегия: Г. А. Хацкевич [и др.]. - Гродно, 2012. — С. 150—157.
  8. Госцеў, А. Наш зямляк Марцiн Пачобут-Адлянiцкi : Пра вяд. асветнiка i астранома М.Пачобута-Адлянiцкага (1728, в., Саломенка Гродзен. р-на -- 1810) // Биржа информ. (Гродно). - 1999.. - 6 мая. - С.4
  9. Дубянецкі, Э. С. Асветнікі Беларусі : Казімір Семяновіч, Георгій Каніскі, Марцін Пачобут-Адляніцкі / Эдуард Дубянецкі. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2017. - 56, [7] с.. - (Ганаруся табой, Беларусь!).
  10. Занеўскі, С. В. Асоба Марціна Пачобута-Адляніцкага : [(1728 в. Саломенка Гродзен. р-на - 1810)] ў гісторыі беларускіх зямель / Занеўскі Сяргей Віктаравіч // ; ДУК "Гродзен. абл. навук. б-ка імя Я.Ф.Карскага", Аддз. краязнаўства ; склад. Л.І.Турмасава ; навук. рэд. С.В.Марозава. // Гарадзенскія чытанні. - . - C.137-149.
  11. Запіскi і дыяруш Яна Уладзіслава Пачобута-Адляніцкага // Полымя.- 1998.- N1.- C.128-173
  12. Карпiевiч, Д. Кавалеры ордэнаў Рэчы Паспалiтай з Вялiкага княства Лiтоўскага : [Тызенгаўз Антонi (1733-1785), стараста гарадзенскi, Храптовiч Яўхiм (1729-1812),заснавальнiк б-кi ў Шчорсах, Агiнскi Мiхал Клеафас (1765-1833), дзярж. дзеяч Рэчы Паспалiтай,камп., Пачобут- Адлянiцкi Марцiн (1728, в. Саломенка Гродзен. р-на-1810), астраном i асветнiк) // Голас Радзiмы. - 1998.. - 26 лiстап.. - С.3-5
  13. Лаўрэш, Л. Марцін Пачобут-Адляніцкі : [(1720,в. Саломенка Гродзен. р-на - 1810)] / Лявон Лаўрэш // Наша слова. - 2009. - 4 сак.. - С.6-7; 11 сак.--С.4