Мікуліч Надзея Мікалаеўна

(14.01.1953, мяст. Скідзель Гродзенскага р-на), беларуская спявачка, кампазітар. З сям’і рабочага. У 1955-62 жылі ў Данецку, дзе бацька працаваў шахцёрам. Тут скончыла 2 класы. З 1962 – у Гродне. Вучылася у СШ № 12, адначасова – у музычнай школе па класу акардэона (1962-68). Скончыла музычна-педагагічную вучэльню (аддзяленне харавога дырыжыравання) у 1972. Пад час вучобы актыўна ўдзельнічала ў канцэртах як спявачка і музыкант (акардэон, гітара). Працавала у Беларускай філармоніі (1972-93), выступала як сольная спявачка (пад акампанемент гітары) у самастойных канцэртах, таксама з рознымі калектывамі (”Верасы”, “Сябры”, “Сузор’е”, “Купалінка”). Кіравала эстрадным калектывам, працавала з дзецьмі ў студыі эстраднай песні “Мульцік”. Спявала на Беларускім радыё, на канцэртных пляцоўках Беларусі, краін СНД, Балгарыі, Германіі, Бельгіі, Чэхіі, Славакіі, Фінляндыі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Сірыі, Лаоса. Выконвае песні Я. Глебава, І. Лучанка, Л. Захлеўнага, В. Іванова, І. Паліводы, Д. Даўгалёва, Э. Ханка, В. Сярых, Э. Зарыцкага, свае песні на словы Н. Гілевіча, А. Вярцінскага, В. Аколавай, Н. Тулупавай, Я. Бароўскага, беларускія народныя песні ва ўласнай апрацоўцы. Рыхтуе свае праграмы.

Бібліяграфія

  1. Вяртае і "вяртаецца" // Культура. - 2008. - 25-31 кастр.. - C.12
  2. Мікуліч, Н. "...Яму і прысвячаю шлягер!" / Надзея Мікуліч ; гутарыла Тамара Бунта ; фота // Звязда. - 2015. — 19 лют. — С. 4.
  3. С.Т. Вяртае і "вяртаецца" // Культура(бел).- 2008.- № 43.- C. 12.
  4. Цітавец, І.Цітавец, І. Мікуліч Надзея Анатольеўна (нар. у 1953 г., г. Скідзель Гродзен. р-на) : Зборнік песень / Іван Цітавец ; Іван Цітавец // Квітней, Беларусь!. - . - C.420.
  5. Мікуліч, Н. "... Яму і прысвячаю шлягер!" [Текст] / Надзея Мікуліч ; гутарыла Тамара Бунта // Звязда. - 2016. — 19 лютага. — С. 4.
  6. Басікірская, А. "Малінаўкі" сапрана-галасок : шлях ад самадзейнага ансамбля да Верасоў": Надзея Мікуліч у сям'і, на сцэне, лецішчы і рыбалцы / Алена Басікірская ; фота // Сельская газета. - 2019. — 31 января (№ 13).— С. 13.