Куніцкі Іван Адольфавіч

(4.05.1949, в. Баранава Гродзенскага р-на), беларускі архітэктар. Сябра Беларускага Саюза архітэктараў (1979). З сялянскай сям’і. Скончыў ў роднай вёсцы 8-годку, сярэднюю адукацыю атрымаў у в. Капцёўка Гродзенскага р-на. У 1967-68 працаваў у школе лабарантам хімічнага кабінета. Вучыўся на архітэктурным факультэце Брэсцкага інжэнерна-будаўнічага інстытута (1968-72). Працаваў у Гроднаграмадзянпраекце (1972-77). З 1977 – кіраўнік групы архітэктараў, з 1983 – галоўны архітэктар інстытута праектнага будаўніцтва (Гродна). Асноўныя работы: спортзала музычна-педагагічнай вучэльні ў Гродне, затым у сааўт. – група жылых дамоў па вул. Горкага з крамай “Дзіцячы свет”, адміністрацыйны корпус трэста “Гроднапрамбут”, ІВЦ аб’яднання “Азот”, рэканструкцыя шматлікіх аб’ектаў даўняй забудовы ў Гродне, завод запчастак у г. Краменная і навучальна-курсавы камбінат у Адэсе (Україна).