Кузікевіч Іван Мікітавіч

(8.01.1948, в. Сухая Даліна Гродзенскага р-на), беларускі спартыўны педагог. Заслужаны трэнер Беларусі (1991). З сялянскай сям’і. Вучыўся ў Верхнесвіслацкай школе, у Гродзенскім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі. Служыў у войску (1967-69). У 1969 завочна скончыў факультэт фізічнай культуры Брэсцкага педінстытута. Выкладаў у дзіцячай спартыўнай школе ў Вялікай Бераставіцы (1969-70), настаўнікам фізвыхавання ў СШ № 6 г Гродна (1971-79). З 1979 – завуч, з 1982 – дырэктар дзіцячай спартыўнай школы № 5 г. Гродна. Суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі па плаванні (1991).