Коўш Аляксандр

(1890, в. Рыдзялі Гродзенскага р-на – 1943), беларускі грамадска-культурны дзеяч, праваслаўны святар. З сялянскай сям’і. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, настаўнічаў на Століншчыне. Затым скончыў бухгалтарскія курсы і працаваў у Любліне ў банку. У 1914-21 – у бежанстве ў Расіі. Пасля вяртання высвечаны на святара ў Гродне. Служыў у царкве пад Вільняй, выкладаў Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі. Працаваў у беларускім кааператыўным банку. Друкаваўся у віленскай перыёдыцы на тэмы нацыянальнага адраджэння Беларусі, выкарыстання беларускай мовы ў царкве. У 1927-28 зняволены ўладамі Польшчы за нацыянальную беларускую дзейнасць. Быў рэдактарам-выдаўцом часопіса “Беларуская зарніца” (1928-29), спраўляў абавязкі святара ў Вільні. У 1941 пачаў працаваць у выдавецкай камісіі пры мінскім архірэі. Быў пратаіерэям. Растраляны гітлераўцамі за нелаяльнасць да рэжыму.

Бібліяграфія

  1. Горны, А. Протаіерэй Аляксандр Коўш : [(1884, в.Верцялішкі Гродзен. р-на-1941?)] / Аляксандр Горны // Гродненские епархиальные ведомости. - 2011. - №11. - C.13-17.
  2. Горны, А. Протаіерэй Аляксандр Коўш [(1884, в.Верцялішкі Гродзен. р-на-1941?)]: вяртанне з забыцця / Аляксандр Горны // Краязнаўчая газета. - 2016. — № 9. — С. 6; № 10. — С. 6.
  3. Аляксандр Коўш // Википедии свободной энциклопедии https://be.wikipedia.org/wiki/Аляксандр_Коўш [Электронный ресурс]. - 2018. – Режим доступа: – Дата доступа: 04.07.2019.