Благавешчанская царква ў вёсцы Жытомля

Благавешчанская царква  ў вёсцы Жытомля

 

 

Аб гісторыі ўтварэння Свята-Благавешчанскай царквы вёскі Жытомля можна даведацца з дакументаў, якія захоўваюцца ў гістарычным архіве Беларусі г. Гродна.

У “Праекце аб забяспячэнні ўтрымання духавенства ад 16 жніўня 1844 года” і ў “Пратаколе пасяджэння Гродзенскага губернскага камітэта па забяспячэнню праваслаўнага духавенства ад 31 ліпеня 1847 года” гаворыцца, што “Благовещенская приходская церковь, в селении Житомля Гродненского уезда, вотчина помещиков Парчевских, воздвигнута в 1730 году орденом монахов камедулов”.

Вігрскійскія камедулы, альбо камальдулы – гэта манашанскі ордэн, які быў створаны ў пачатку 11 стагоддзя ў Італіі, вельмі аскетычны. Царква драўляная і будавалася як ўніяцкая. Будавалася яна са смалітых сосен, якія раслі навокал. Царква  была пабудавана на заходней ускраіне вёскі недалёка ад старой капліцы і “швецкіх могілак”. Уніяцкая царква – гэта грэка-каталіцкая царква, якая аб’ядноўвала католікаў і праваслаўных, службы правіліся на беларускай мове. Пасля ліквідацыі уніі, царква набыла статус праваслаўнай. Змяніўся знешні выгляд царквы, сцены былі ашаляваны, перабудавана верхнія часткі апсіды і званіцы, утаноўлены іканастас.

Звернемся да дакументаў: “В 1865 году на ремонт  церкви и возобновление в ней иконостаса и окраску всего здания было отпущено правительством 600 рублей. Имеется в ней особо местночтимая святая икона Богородицы, писанная на липовой доске, в медной ризе, но сведений о ней, откуда и с какого времени она там - не сохранилось. Другая большая святая икона Святителя Николая Чудотворца сооруженная в память чудесного спасения Царственного Семейства 17 октября 1888 года вблизи станции Борки при железнодорожном крушении. Прихожан при церкви 1379 мужского пола и 1368 женского, а всех - 2747 в 11 селениях: Житомле, Быльчицах, Завадичах, Закревщинах, Копцах, Машталерах, Обухове, Саволевке, Стародворцах, Струпине и Толочках, из коих самое отдаленное от церкви приходской - Копцы - в 8 верстах. В приходе имеются: церкви, кроме приходской - кладбищенская Казанская у села Житомля и приписная кладбищенская Аннинская в селе Саволевке. Братство с 1840 года, церковноприходское попечительство с 1860 года. 5 церковных школ: в Житомле, Завадичах, Машталерах, Обухове и Саволевке, с 141 учащихся, из коих 53 девочки, и народное училище в Житомле с 96 учащихся мальчиков. Причт состоит из 2 лиц: священника и псаломщика, с жалованьем 496 рублей, с 200 рублей, предоставленных на поминовение коллежским советником Владиславом Савошкевичем и о. Иоанном Зерновым, 47 рублей 10 копеек аннуаты с Житомлянскаго имения. Земли церковной в пользовании причта 31 десятина: усадебной 2 десятины 470 сажен, пахотной 24 десятины 1726 сажен и сенокосной 2 десятины 1532 сажени, рыбной ловли на реке Неман по его руслу и в рукавах: 22 десятины 2160 сажен “.

 

 

Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года заходнебеларускія землі адышлі да Польшчы. Жытомля ўвайшла ў склад Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. Нягледзячы на тое, што жыхары вёскі – праваслаўныя, па рашэнню польскай улады царква была перабудавана пад касцёл. Было гэта зроблена па хадатайству жыхароў вёскі Талочкі. Касцёл асвяціў ксёндз Эдмуд Пятвекіч. Гэта адбылося на другі дзень Раждзяства Хрыстова. Наведвалі касцёл жыхары вёсак Абуховічы і Талочкі.

Захаваўся адзін дакумент “Opisanie Kosciola Zydomlanzkogo ludzicz z inwentarem w 1927”, які падцвярджае тое, што царква служыла як касцёл.

У 1939 годзе ў Жытомлі ўсталявалася савецкая ўлада. Царква зноў набыла свой статус.

За час існавання царквы святары змяняліся даволі часта.

У 40-е годы 19 стагоддзя нёс службу Іван Саванкевіч, які, дарэчы, за свой кошт пабудаваў дом святароў,

у 60-е гады – Пётр Амельяновіч,

у 70-е Сяргей Благавешчанскі, закончыў курс Калужскай семінарыі,

у 80-е – Іоакім Пісканоўскі, дэпутат па духоўных справах,

90-е – Іван Васілеўскі. Іван Васілеўскі меў шэрах духоўных узнагарод – набедранік, скуфью, камілаўку, а таксама ўрадавых узнагарод – крыж за Крымскую вайну і медаль у гонар падаўлення польскіх паўстанцаў 1863-1864 гадоў. Пахаваны Іван Васілеўскі ля царквы.

Побач  з магілай Івана Васілеўскага знаходзіцца магіла генерал-маёра Пятра Кузьміча Дзеконскага. П.К. Дзенонскі прымаў ўдзел у падаўленні паўстання сялян пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага, за што атрымаў мясцовыя землі. Валадарыў у Жытомлі з 1863 па 1876 год. Пахаваны ля царквы.

З 1903 па 1907 год службу вёў Васіль Гарэнка.

У 1907 г. святаром служыў Аляксей Селязнёў, які ў 1915 годзе быў пераведзены ў горад Паўлаўск Петраградскай губерніі. Замяніў Аляксея Селязнёва святар Васіль Гарошка.

Доўгі час вёў службу пратаірэй Баханко Георгій (1923-1990), служыў з 1959 па 1990 гады да апошняга дня свайго жыцця, пахаваны на мясцовых могілках. Пратаірэй Георгій Баханко меў шэраг духоўных узнагарод – набедранік, скуфію, камілаўку, наперсны крыж, паліцу.

 

 

 

 

 

У цяперашні час службу вядзе іерэй Уладзіслаў Ракуць.

Cучасны знешні выгляд царквы:

Інтэр’ер царквы ўпрыгожаны калонамі, рэзным драўляным іканастасам, іконамі 18 стагоддзя, многія з якіх маюць сляды ад куль і штыкоў.

Трохмятровае распяцце Ісуса Хрыста, як сцвярджаюць старажылы вёскі, было прывезена з Калужскай царквы, а таксама ікона Мікалая Чудатворца.

 

 

 

сучасны выгляд царквы ўнутры: