Баран Уладзімір Іванавіч

(17.10.1908, в. Пілюкі Гродзенскага р-на – 21.11.1991), беларускм педагог. Заслужаны настаўнік Беларусі (1960). З сялянскай сям’і. Вучыўся ў школе ў в. Верцялішкі (Гродзенскі р-н), у настаўніцкай семінарыі ў Гродне (1925-31). У 1935 скончыў геаграфічны факультэт Варшаўскага універсітэта. Падчас вучобы (у 1934-35) быў выхавальнікам ў дзіцячым доме “Наш дом” у Варшаве. З 1935 – настаўнік геаграфіі і чарчэння ліцэя №1 і гімназіі імя С. Баторыя ў Варшаве. З снежня 1939 выкладаў у рускай СШ № 1 у Гродне. У 1944-50 – намеснік дырэктара Гродзенскай СШ № 7. У 1950-72 працаваў дырэктарам СШ № 1 у Гродне, у 1972-82 – настаўнік гэтай школы. Быў сябрам Вучонай Рады Гродзенскага педінстытута ў 60-я – пач. 70-х.

Бібліяграфія

  1. Асоба і час : беларускі біяграфічны альманах / [укладанне, прадмова і каментар М. Скоблы ; навуковыя рэдактары: А. Ліс, А. Пяткевіч] Вып. 1. - Мінск : Лымарыус, 2009. - 498 с.
  2. Лабовіч, А. Партрэты знаных і нязнаных / Антон Лабовіч. - Гродна, 2006. - 111с.
  3. Лабович, А. Педагог Владимир Баран / Лабович, Антон.. - Гродно, 2006. – 60 с.