Баран Сяргей Восіпавіч

(27.09.1892, в. Віцькі Гродзенскага р-на – 1937), беларускі і культурны дзеяч. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Гродне. Вучыўся на “вышэйшых навуковых курсах” у Кіеве. У 1914-17 – у войску, на Паўднева-Заходнім фронце. З 1919 – старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродне. У 1920 – старшыня Грамады беларускай моладзі ў Гродне. Адзін з заснавальнікаў, настаўнік беларускай прагімназіі (гімназіі) у Гродне (1918-21). Узначальваў аддзел Гродзеншчыны ў Беларускім Таварыстве чырвонага крыжа (1921-22). Дэлегат Беларускай палітычнай канферэнцыі ў Празе (1921). Уваходзіў у склад управы “ Саюза спажывецкіх кааператараў Гродзеншчыны”. Быў выбраны ў польскі сейм (1922), уваходзіў у беларускі пасольскі клуб. Апекаваўся беларускім прытулкам у Гродне. У 1923 асуджаны да зняволення за ўдзел у ўзброенай барацьбе супраць Польшчы. Выйшаў з Брэсцкай турмы ў 1927. Перайшоў у БССР. Працаваў тут у ЦК МАДРа. Вучыўся ў вышэйшым педагагічным інстытуце ў Мінску. У 1933 рэпрэсаваны. З 1935 зняволены ў Дальлагу, пазней растраляны.