Баліцкі Антон Васілевіч

Баліцкі Антон Васілевіч

(17.09.1891, в. Балічы Гродзенскага р-на – 31.10.1937), беларускі грамадска-культурны дзеяч. З беднай сялянскай сям’і. Скончыў у Лашы (Гродзенскі р-н) царкоўна-прыходскую школу, у 1911 – Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам. У 1914-15 вучыўся у Віцебскім настаўніцкім інстытуце. Быў мабілізаваны ў войска. З лютага 1917 - сябра палкавога камітэта, восенню 1917 – старшыня вайсковай рады Паўднева-Заходняга фронту. Удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях у Пецярбургу (лістапад 1917). Працаваў на ніве адукацыі ў Расіі. У 1919 вучыўся у Адэскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 1920 – сябра калегіі Адэскага губернскага аддзела народнай асветы, старшыня губернскага саюза работнікаў асветы. Адкрываў ў Адэсе беларускія школы. У 1921 адкліканы ў Мінск. Працаваў намеснікам наркома асветы БССР. Быў старшынёй секцыі беларускай мовы і літаратуры Інбелкульта (з 1925). З 1926 – нарком асветы БССР. Прымаў актыўны ўдзел у школьным будаўніцтве, у культурным жыцці рэспублікі. З 1929 – сябра Прэзідыуму беларускай Акадэміі навук. Аўтар канцэптуальных артыкулаў па пытаннях нацыянальна-культурнага будаўніцтва. Выдаў кн. “Аб сыстэме народнай асьветы” (1928). У 1930 рэпрэсаваны і зняволены на Салаўках, пазней растраляны.

Бібліяграфія

  1. Антонович, С. В. Ушедшие в бессмертие : документальные очерки и повесть / Славомир Антонович ; [предисловие В. Голодед-Беляковой]. - Минск : Мастацкая літаратура, 2015. - 596, [2] с., [8] л. ил.
  2. Баліцкі Антон Васілевіч // Википедии свободной энциклопедии [Электронный ресурс]. - 2018. – Режим доступа: https://be.wikipedia.org/wiki/Антон_Васілевіч_Баліцкі – Дата доступа: 04.07.2019.