Ажэшка Эліза

Ажэшка Эліза

(дзявоч. Паўлоўская, 6.06.1841, маёнтак Мількаўшчына Гродзенскага р-на – 18.05.1910), польская пісьменніца (празаік, публіцыстка), культурны дзеяч Беларусі. З шляхецкай сям’і. Атрымала хатнюю адукацыю. Вучылася ў пансіёне пры кляштары ў Варшаве (1852-57). Выйшаўшы замуж, пераехала ў маёнтак Людвінава на Брэстчыне, дзе займалася асветніцкай дзейнасцю. Удзельнічала ў паўстанні 1863. У 1864 вярнулася ў Мількаўшчыну. З 1869 жыла ў Гродне. Тут працягвала культурна-асветную работу сярод дзяцей і дарослых (стварыла хатнюю школу). У Вільне заснавала выдавецкую суполку, якая дзейнічала ў 1879-82. Была апякункаю гродзенскага Таварыства “Муза”, у рамках якога спраўляла ў 1908-09 культурна-асветніцкія акцыі. Бывала летам у прынеманскіх вёсках: Квасоўка Гродзенскага р-на (1871, 1878), Свіслач Гродзенскага р-на (1879-80), Міневічы Маўстоўскага р-на (1881-89), Панямонь Гродзенскага р-на (1890-96), Путрышкі Гродзенскага р-на (1898), мяст. Лунна Мастоўскага р-на (1902). Пісала раманы, аповесці, апавяданні, публіцыстыку. Друкавалася з 1866. Выдала ў Варшаве кнігі прозы “Апошняе каханне” (1868), “У клетцы” (1870), “Добрапрыстойныя” (1871), “Дзеннік Вацлавы” (1871), “Пан Граба” (1872), “Марта” (1873), “Элі Маковер” (1875), “Пампалінскія” (1876), “Меір Эзафовіч” (1879), “Першабытныя” (1884), “Сям’я Брохвічаў” (1885), “Мірталя” (1886), “Зыгмунт Лавіч і яго калегі” (1886), “Дзюрдзі” (1888), “Над Нёманам” (1888), “Хам” (1888), “ Высакародныя” (1891), “Меланхолія” (1896), “Аўстраліец” (1896), “Іскры” (1898), “Арганаўты” (1900), “Імгненні” (1901), “Ad astra” (1904), “І песня хай заплача” (1905), “Gloria wictis” (1910). Выйшлі яе публіцыстычныя творы: “Некалькі слоў пра жанчын” (Львоў, 1873), “Патрыятызм і касмапалітызм” (Вільня, 1881), “Пра яўрэяў і яўрэйскае пытанне” (Вільня, 1882). Цыкл краязнаўча-фальклорных нарысаў “Людзі і кветкі на берагах Нёмана” публікаваўся ў часопісе “Wisla” ў 1888-91. Друкавала вершы.

Бібліяграфія

  1. Ажэшка Эліза // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мн., 1996. Т.1. С.149.
  2. Ажэшка Эліза // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мн : у 18 т. Мн., 1993. Т1. С. 65 —66.
  3. Ажэшка Эліза // Культура Беларусі: энцыклапедыя : у 6 т. Мн., 2010. Т.1. С. 69 — 70.
  4. . Ажэшка Эліза //Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. Мн., 2005. Т.1. С. 42 —43.
  5. 170 гадоў з дня нараджэння Элізы Ажэшкі : [(1841, в. Мількаўшчына Гродзен. р-на-1910, Гродна)] // Наша слова. - 2011. - 1 чэрв.. - C.1.
  6. 6 чэрвеня - 170 гадоў з дня нараджэння Э. Ажэшкі (1841-1910), польскай пісьменніцы // Новыя кнiгi.- 2011.- № 3.- C. 14-16 (дадат.)
  7. Бельскі, А. І. Класікі і сучаснікі ў школе / А. І. Бельскі. - Мінск : Аверсэв, 2005. - 350, [2] с.
  8. Бічэль, Д.Бічэль, Д. Эліза Ажэшка / Данута Бічэль ; Данута Бічэль // Хадзі на мой голас. - . - С. 223-229.
  9. Мальдис, А. И. Соотечественники : очерки о белорусах и уроженцах Беларуси, обогативших мировую культуру / Адам Мальдис. - Минск : Издательский до "Звязда", 2013. - 334, [1] с.. - (Беларусь вчера и сегодня).
  10. Лабовіч, А. Партрэты знаных і нязнаных / Антон Лабовіч. - Гродна, 2006. - 111с.
  11. Эли́за Оже́шко // Википедии свободной энциклопедии [Электронный ресурс]. - 2019. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/Ожешко,_Элиза – Дата доступа: 04.07.2019.