Адамовіч Іван Мікалаевіч

Адамовіч Іван Мікалаевіч

(10.11.1944, в. Верцялішкі Гродзенскага р-на), беларускі музычны педагог, фалькларыст. З сялянскай сям’і. Скончыў СШ у роднай вёсцы. Працаваў тут загадчыкам сельскага клуба (1960-62). Вучыўся ў Гродне ў музычна-педагагічнай вучэльні (1962-66). Выкладаў музыку і спевы, беларускую мову і літаратуру ў Верцялішкаўскай СШ у 1966-76 (у 1974 завочна скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Гродзенскага педістытута). Настаўнічаў затым ў Рыдзельскай 8-годцы, Лойкаўскай СШ, Губінкаўскай 8-годцы Гродзенскага р-на. У 1990-97 – музычны кіраўнік спецшколы-інтэрната ў мяст. Парэчча Гродзенскага р-на. З 1997 – выкладчык музыкі і спеваў ў дапаможнай СШ № 4 г. Гродна. Збірае мясцовы фальклор з сярэдзіны 60-х. Выдаў збор народных песень з нотамі “Скарб сэрца роднай матулі” (Гродна, 1997). Піша музыку (песні на словы Р. Барадуліна, С. Валодзькі, А. Цыхуна), тэксты для песень.